|
Трафарэты
„Беларускі Рэзыстанс”
(як гэта робіцца?) ![]() - Выява трафарэту ў фармаце JPG (600dpi, 600KB) - Выява трафарэту ў фармаце COREL DRAW (21x29,7cm; 42KB) 1. Першы крок – друк і наклейка. Раздрукуйце выяву трафарэта ў А4 ці А3 фармаце(А4 выдрук можна павялічыць да А3 на ксэра). Пасля чаго наклейце выдрук на картон найлепей таўшчыней каля 1 мм. Пажадана, каб картон быў троху вялікшы ад выдруку – гэта патрэбна для таго, каб пры маляванні не заставалася спецыфічнай рамкі навокал выявы трафарэту. Можна выкарыстоўваць таксама такія фарбастойкія матэрыялы як пленка, кшталту рэнтгенаўскага здымку, таксама пластык ці легкія металы, але ў гэтым выпадку будзе патрэбна плотэрная рэзка. Плюс такіх матэрыялаў – іх доўгажывучасьць пры карыстанню, мінус – вага. 2. Другі крок – выразка. Выразаць трафарэт раіцца найлепей так званым офісным ножыкам для паперы . Можна выкарыстоўваць таксама звыклае лязо ад брытвы, ці востры нож, але гэта меньш зручна. Каб рэзаць было лягчэй раіцца таксама прапітваць картон на нач аліфай, тады ўсе ідзе як па маслу. Выразаць трэба дакладна па контуру ўсе чорныя выявы, вельмі асцярожна, не пераразаючы белыя паскі-перамычкі. 3. Маляванне. Для хуткага і мабільнага малявання трафарэтаў найлепей падыходзіць фарба ў спрэю(балончыку), налепей матавая, каб выява не блішчэла(дзе набыць і якую). Маляваць раіцца ў пары: адна асоба трымае трафарэт на паверхні, другая малюе. Для трымаючай асобы раіцца мець гумавыя ці якія іншыя пальчаткі ад фарбы. Трафарэт трэба моцна прыціснуць да паверхні. Распыляць фарбу раіцца на адлегласьці каля 30-50 см ад трафарэту, інакш фарба можа пацекчы па паверхні. Распыляць трэба па выразаных пустках у трафарэце. Яшчэ адным цікавым застасаваннем трафарэту, есьць магчымасьць нанясення яго на вопратцы і тканіне ўвогуле. Методыка тая самая, толькі пад тканіну на якой наносіцца трафарэт трэба падсцяліць газэты, ці матэрыял які не прапусціць фарбу на іншы бок вопраткі, ці на паверхню, якая пад тканінай. Творчых поспехаў! ПАМЯТАЙЦЕ АБ БЯЗПЕЦЫ! 8-) |