С. Ёрш, С. Горбік „Беларускі Супраціў”
(Урыўкі з кнігі)



...У сакавіку 1948 г. некалькі партызанскіх атрадаў арганізацыі ''Чорны Кот" разам з групай бульбаўцаў зьдзейсьнілі напад на Наваградак. Яго мэтай было вызваленьне з турмы МГБ арыштаванага удзельніка Беларускага Супраціву, які валодаў вялікім аб'емам інфармацыі пра кансьпірацыю, напрыклад, ведаў пра месца знаходжаньня некалькіх партызанскіх базаў, падпольных явак і г. д. Была небясьпека, што падчас катаваньняў ён выдасьць гэтыя зьвесткі эмгэбістам. Таму кіраўніцтва Беларускага Супраціву) прыняло рашэньне аб правядзеньні апэрацыі па вызваленні арыштаванага падпольшчыка.
Загад падпісаў асабіста Вітушка камандаваць акцыяй мусіў партызанскі камандзір па мянушчцы "Сьцяпан". Напад на Наваградак мусіў даць і агітацыйны эфэкт.

У тагачасным Наваградку знаходзілася адна з базаў спэцадзелаў МГБ, якія займаліся вынішчэньнем антысавецкай партызанкі ў Налібоцкай пушчы і ваколіцах. У турму МГБ, якая месьцілася у гэтым раённым цэнтры, звозіліся арыштаваныя удзельнікі антысавецкага Супраціву і проста незадаволеныя савецкай уладай. У горадзе быў значны гарнізон, які налічваў недзе каля паутысячы байцоў. Саветы не чакалі нападу "лясных братоў на Наваградак і ён стаўся для іх вялікай неспадзяванкай.

Беларускія партызаны колькасьцю ад 130 да 170 чалавек падыйшлі да гораду незауважанымі. Яны ціха здымалі вартавых і мэтава нападалі на асобныя будынкі. Нейкі час імі утрымлівалася частка гораду, аж да таго часу, пакуль не былі вызваленыя вязьні турмы МГБ. Пасьля гэтага партызаны хутка пакінулі Наваградак і адышлі ў лясы.

Паводле зьвестак кнігі "Памяць. Наваградзк і раён", савецкі бок страціў у баю забітымі каля 300 чалавек, пераважна вайскоуцаў МГБ. Такую лічбу падае і адзін з удзедьнікаў акцыі ў эміграцыйнай публікацыі. Аднак камандзір атрада "Белавежа" X. у гэтай справе піша наступнае: "Аб стратах камуністых мы тады дакладна ня ведалі, ведалі, што забіта шмат і яшчэ больш паранена.

Пасьля наваградзкай апэрацыі былі праведзеныя некалькі карных акцыяў, "зачышчалася" Налібоцкая пушча. Самалёты бамбавалі кожны падазроны раён альбо дым. Аднак вялікай шкоды беларускім партызанам гэтыя акцыі МГБ не прынесьлі. Адзінае, чаго дамагліся саветы — апэрацыі "Чорнага Ката” у гэтым рэгіёне часова былі спыненыя...

ШПАЛЕРЫ на працоўны стол