ГІСТОРЫЯ - Франц КУШАЛЬ

16 Лютага 1895г. ў в. Пяршаі Менскага пав. (цяпер Валожынскі р-н) нарадзіўся КУШАЛЬ Францішак Вінцэнтавіч - стваральнік Беларускай Краёвай Абароны.

Адвечная Памяць Героям!

Вайсковы і паліт. дзяяч, публіцыст. Муж паэтэсы Н. Арсеньневай.


У 1916 скончыў Віленскую пяхотную вучэльню; накіраваны на Зах. фронт; штабс-капітан.
У 1919 арыштоўваўся польскімі ўладамі за бел. дзейнасьць, у тым ліку за распаўсюджаньне літаратуры.
У 1919-21 уваходзіў у Беларускую вайсковую камісію. З 1922 на службе ў польскім войску. З пачаткам 2-й сусьветнай вайны ўдзельнічаў у абарончых баях супраць нямецкіх войскаў у раёне Львова; камандзір баталёну.
22 верасьня 1939 інтэрнаваны ў СССР.
Ад сьнежня 1941 начальнік падафіцэрскай школы паліцыі ў Менску.
Зь ліпеня 1942 у Беларускім корпусе самааховы; галоўны вайсковы рэфэрэнт.
Са сьнежня 1943 уведзены ў склад БЦР; начальнік аддзелу вайсковых справаў.
З сакавіка 1944 шэф галоўнага камандаваньня Беларускай краёвай абароны.
Удзельнічаў у выданьні час. «Беларус на варце».
З 1944 у Нямеччыне.
У 1947 заснаваў Аб‘яднаньне беларускіх вэтэранаў. Потым пераехаў у ЗША.
У 1952-54 узначальваў Беларуска-амэрыканскае задзіночаньне; удзельнічаў у выданьні газ. «Беларус». Адзін з заснавальнікаў газ. «Бацькаўшчына». Выступаў у друку з публіцыстычнымі матэрыяламі; аўтар успамінаў пра дзеячоў бел. культуры.

Памер 25 траўня 1968 ў ЗША.


Крыніца: Уласныя матэрыялы,
Тв.: Спробы стварэньня беларускага войска. -- Менск, 1999;
Сорак два гады таму: (Жменя ўспамінаў аб Алесю Гаруну) //
На суд гісторыі: Успаміны, дыялёгі. -- Менск, 1994. Літ.: ЭГБ, т. 4.


ПЛЯКАТЫ